Навіны

Акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам у Беластоку (фота)

25 верасня ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. На яе разам з журналістамі сабралася каля 50 чалавек. Акцыю сваёй прамовай распачала Марына Цішкоўская, адна з прадстаўніцаў Саюзу палякаў у Беларусі, якая была таксама зняволена, а потфм фактычна выпхнутая з Беларусі. Прысутныя палякі і беларусы выказваліся пра супольную салідарнасць. Сярод выступоўцаў быў таксама Сяргей Верамеенка з Гародні. Ён сказаў, што цяперашнія ўлады Беларусі пераследуюць людзей нават за белыя і чырвоныя колеры. А колеры гэтай ўлады ўзурпатараў - гэта шэрыя і чорныя. Цягам акцыі гучалі песні. Прысутныя і выступоўцы акрамя зняволеных дзеячаў Саюзу палякаў Беларусі згадвалі таксама іншых палітвязняў і нявінна пацярпелых ад жорсткіх дзеянняў рэжыму.

Такія акцыі сталі ў сталіцы Падляшскага ваяводства ўжо традыцыйнымі. На дзіва, яны не выклікаюць зацікаўленасці ў мясцовых палітыкаў. 

Пераважная частка ўдзельнікаў акцыі салідарнасці ў Беластоку - гэта беларусы і палякі, якія былі змушаныя эміграваць з Беларусі цягам апошняга году.

фота "Гарадзенскай вясны"

 

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты