Навіны

Новая крымінальная справа на Наваградчыне

24 верасня ў Наваградскім раёне ў вёсцы Вялікія Карнышы, што непадалёу Усялюба, супрацоўнікі Дзятлаўскага РАУС затрымалі Таццяну Шыхар. Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальная справа датычыць нібыта пагрозы суддзі Наталлі Лобан, якая выносіць прысуды ў Дзятлаўскім раённым судзе. Раней яна судзіла Ірыну Трафімік з Наваградку, Віктара Мацкевіча ды іншых.

Таццяну Шыхар затрымалі дома пасля ператрусу, канфіскавалі планшэт. Акрамя яе, прыйшлі таксама і да мамы гэтай дзяўчыны, якая не мае ніякага дачынення да справы. Жанчыну забралі з пахавання, прывезлі дадому, забралі тэлефон. Дома знаходзіўся ўнук дзевяці гадоў, сын яе другой дачкі, і ў яго таксама забралі тэлефон.

фота мае ілюстрацыйны характар 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты