Навіны

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 12 чалавек

30 верасня правабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітвязнямі. Сярод іх і гарадзенец Вадзім Ермашук (на фота). Напомнім, што ён узяты пад варту па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў і абразе прэзідэнта (артыкулы 370, 368 Крымінальнага Кодэксу).

У заяве праваабаронцаў гаворыцца наступнае:

"мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні панятку "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Ігара АдаменкаваВадзіма ЕрмаловічаАндрэя Ізотава, Яўгена КіслейкуВадзіма ЕрмашукаІгара ПятранаМікалая СлёзаМікіту ПрысталенкуВіталя ЖукаСяргея БаньковаВячаслава СавічаваДзяніса Сяргеева і спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.
  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усё раней заведзеныя паводле гэтых артыкулаў крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны".

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты