Навіны

Змітра Фурманава трымаюць у ШІЗА

Палітвязень Зміцер Фурманаў ў ШІЗА ўжо другі месяц.
Пасля вынясення прысуду Зміцер Фурманаў быў пераведзены ў "выпраўленчую" калонію №3, г.п. Віцьба, але так і не з'явіўся ў атрадзе. Палітвязень прыбыў у калонію ў жніўні і пасля каранціну быў адразу змешчаны ў ШІЗА, дзе па невядомых прычынах знаходзіцца да гэтай пары, ужо 35 дзён.
Родныя Зміцера занепакоеныя гэтай сітуацыяй. Заўтра, 8 кастрычніка, у калонію паедзе бацька палітвязня, Аляксандр Фурманаў. Ён просіць падтрымкі і агалоскі. Дабірацца будзе з Гародні на грамадскім транспарце, разлічвае дабрацца ў г.п. Віцьба раніцай. Ён будзе вельмі ўдзячны, калі яго змогуць сустрэць і падвезці да калоніі, а таксама маральна падтрымаць там.
Зміцер Фурманаў - сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гародні 29 траўня 2020 годк пры зборы подпісаў разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі актывістамі.
Асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты