Навіны

13 кастрычніка Вітольду Ашурку споўніўся бы 51 год

Вітольд Ашурак — грамадскі актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду». Не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні: ён змагаўся супраць шкоднай вытворчасці шкловаты. Разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясціны паўстанцаў Каліноўскага.

У жніўні 2020-га супраць яго распачалі крымінальную справу, па якой суддзя Максім Філатаў прысудзіў Вітольду 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года палітвязень Вітольд Ашурак нечакана памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца.

Сябры Вітольда прапануюць  ушанаваць памяць загінулага палітвязня:

«У дзень народзінаў Вітольда (13 кастрычніка), вырашылі ў гэты дзень напісаць яму лісты. Кароткія і сімвалічныя.
Далучайцеся, размяшчайце пад хэштэгамі #жывевітольд #героінепаміраюць #лістывітольду ці дасылайце на старонку 

13.10.2021 Тэгі: Вітольд Ашурак

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты