Навіны

Алесь Белакоз і Лявон Вольскі - лаўрэаты прэміі імя Васіля Быкава

Лаўрэатамі прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» сталі краязнаўца, стваральнік і шматгадовы дырэктар незвычайнага краязнаўчага музею ў вёсцы Гудзевічы, што ў Мастоўскім раёне на Гродзеншчыне, настаўнік беларускай мовы Алесь Белакоз і музыка, лідар гурта «Крамбамбуля» Лявон Вольскі.

Прэмія была ўручаная ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну — на малой радзіме Васіля Быкава. Распавядае намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

- Гэта асобы розных пакаленняў. Але кожны з іх зрабіў значны ўнёсак у жыццё Беларусі. Алесь Белакоз працаваў на ніве адраджэння за савецкім часам, калі такая дзейнасць была вельмі небяспечнай для яго. Лявон Вольскі сваімі спевамі падымаў цэлыя пакаленні маладых беларусаў. Гэтыя асобы безумоўна вартыя таго, каб стаць лаўрэатамі прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».

На ўрачыстасці ў гонар Васіля Быкава прысутнічалі блізкія пісьменніка і жыхары вёскі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, а таксама палітыкі, сярод якіх Мечыслаў Грыб.

Прэміяй «За свабоду думкі» узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамадскай, прафесійнай альбо творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя

19.06.2012

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты