Навіны

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі 25 ліпеня распаўсюдзіла заяву, прысвечаную праблеме катаванняў і жорсткаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі ў нашай краіне.

Прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі выказалі глыбокую занепакоенасць у сувязі з пагрозай жыццю і здароўю зняволеных, асуджаных па "справе 19 снежня", Мікіты Ліхавіда, Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.

Прадстаўнікі місіі адзначаюць, што дзеянні супрацоўнікаў органаў выканання пакаранняў і ўмоваў утрымання не адпавядаюць нормам, замацаваным у мінімальных стандартных правілах абыходжання са зняволенымі, адобраных рэзалюцыямі ЭКАСАС ААН № 663 З (XXIV) ад 31 ліпеня 1957 г. і 2076 (LXH) ад 13 мая 1977 г., а таксама парушаюць палажэнні артыкула 7 " Права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобы ў адносiнах да асоб, пазбаўленых свабоды "Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН і палажэнні Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь.

Міжнародная назіральная місія настойвае:

1. На неадкладным расследаванні ўсіх паведамленняў аб фактах бесчалавечнага, жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання ў месцах пазбаўлення волі і следчых ізалятарах, зробленых згаданымі зняволенымі, іх сваякамі і прадстаўнікамі.

2. На забеспячэнні Змітру Бандарэнку доступу да медыцынскай кансультацыі з кваліфікаванымі ўрачамi-спецыялiстамi для максімальна дакладнай ацэнкі стану яго здароўя і прызначэнні разумных тэрмінаў аперацыі, а таксама прадастаўленні магчымасці паўнавартаснай і кваліфікаванай пасляаперацыйнай рэабілітацыі ў рамках яго статусу.

3. На абавязковым выкананні міжнародных стандартаў ўтрымання зняволеных, у тым ліку, у дачыненні да агульнага санітарна-гігіенічнага стану камер, колькасці і памеру вокнаў, магчымасці прыватнага ажыццяўлення гігіенічных працэдур (туалет, наведванне душа), якасці харчавання зняволеных, прадастаўлення ім пасцельных прыналежнасцяў, магчымасці ажыццяўлення шпацыраў , зносін з сваякамі і атрымання перадач.

4. Беларусь таксама павінна садзейнічаць прыняццю сістэмных мер па супрацьдзеянні катаванням у месцах пазбаўлення волі, у прыватнасці, падпісаць дадатковы пратакол да Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і запытаць Камітэт Міністраў Савета Еўропы аб далучэнні да Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанні катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання або пакарання.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты