Навіны

Палітвязень Андрэй Гайдукоў на волі

З віцебскай з калоніі «Віцьба-3» вызвалілі палітычнага вязня Андрэя Гайдукова. А 7-й раніцы яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезлі на вакзал у Віцебску, далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў. Цяпер Андрэй Гайдукоў у Віцебску, праз нейкі час збіраецца ехаць дадому ў Наваполацак.

8 лістапада 2012 года Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Камітэт дзяржбяспекі распаўсюдзіў інфармацыю пра спыненне супрацьпраўнай дзейнасці грамадзяніна Беларусі, які займаўся па заданні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненні да затрыманага была пачатая крымінальная справа - здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці.

1 ліпеня 2013 года яго асудзілі паводле крымінальнага артыкулу «замах на ўстанаўленне супрацы са спецслужбай, органам бяспекі або выведным органам замежнай дзяржавы» да 1,5 года пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя

08.05.2014

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты