Навіны
Шкодныя міты
Як узнікаюць міты? Ці нехта мэтанакіравана іх стварае? Ці нехта нараджае іх па нядбайнісці, міма волі, як анекдот? Ці ўзнікаюць яны самі па сабе няведама адкуль і невядома, хто іх творца?
Не бяруся адказаць на гэтыя пытанні. Толькі ведаю, што міты існуюць і існуюць шкодныя міты.
На першае месца па шкоднасці я б паставіў глабальны міт, шкодны для ўсяго чалавецтва, гэта міт – “Савецкі Саюз РАЗВАЛІЎСЯ”, разумеючы пад гэтым – знікла ІМПЭРЫЯ ЗЛА.
Каб больш зразумелым быў ход маіх думак, прывяду некалькі як бы аналогій. Напэўна чулі не раз нешта накшталт такога паведамлення: “У выніку землятрусу столькі пабудоў развалілася столькі – пашкоджана…” Злавіце розніцу! Разваліўся і пашкоджаны.
Наступны прыклад. Чарнобыльская АЭС. Развалілася? І стварыла страшэнную доўгатэрміновую пагрозу ўсяму свету.
Тэрарыст, якому адарвала нагу, руку, выбіла вока, пасля лячэння зноў бярэцца за зброю, каб адпомсціць.
Тое ж адбылася з СССР. Калі і казаць, што СССР разваліўся, то трэба разумець, што імпэрыя зла не знікла. Таму, на мой погляд, нельга казаць, што СССР разваліўся, ён быў толькі пашкоджаны, а дакладней МУЦІРАВАЎ, як вірус грыпу. І, калі для СССР была створаная вакцына, то для мутанта вакцыну не зрабілі! Шкодны міт прытупіў пачуццё небяспекі і да гэтага часу перашкаджае даць адпор МУТАНТУ ІМПЭРЫІ ЗЛА!
Калі б не нарадзіўся гэты МІТ, не было б ваеннай агрэсіі супраць Грузіі, захопу Крыму, подлай агрэсіі на Данбасе…Не загінулі б тысячы…Наогул, цывілізацыя пайшла б іншым шляхам…
Лявон Карповіч, Луна - Воля
Працяг будзе.